Факультатыўны занятак “Матэматычная вясёлка”, 4 клас Тэма ”Задачы на планаванне дзеянняў”

Мэты і задачы занятка.

 

Адукацыйныя:

  • Ø замацаваць уяўленні навучэнцаў пра задачы на планаванне дзеянняў;
  • Ø пашырыць уяўленні пра спосабы запісу плану дзеянняў.

Развіваючыя:

  • Ø спрыяць развіццю логікі і кемлівасці, інтуіцыі, прасторавага ўяўлення, матэматычнага мыслення;
  • Ø працягваць развіваць даследчыя уменні вучняў;

Выхаваўчыя:

  • Ø спрыяць фарміраванню і выхаванню ў вучняў наступных характарыстак творчых здольнасцяў: бегласць думкі, гнуткасць розуму, арыгінальнасць, дапытлівасць, уменне прапаноўваць і распрацоўваць гіпотэзы.

Тып занятка: камбінаваны.

Формы работы на занятку: франтальная, парная і групавая, індывідуальная на камп’ютары.

Забеспячэнне занятка: камп’ютарны клас,  праграмы Power Point, Microsoft Office Word, ЭСН "Алгарытмічныя эцюды", прэзентацыя "Задачы на планаванне дзеянняў", заданні для занятку і самастойнага рашэння ў электронным  і друкаваным выглядзе (тэкставы дакумент і прэзентацыя).

 

Ход занятку

I.Арганізацыйны момант.

1.      Праверка прысутнасці вучняў у групе.

2.      Праверка гатоўнасці да занятку.

3.      Псіхалагічны настрой у класе.

II. Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялу.

Настаўнік аб'яўляе тэму занятка "Задачы на планаванне дзеянняў" і план вывучэння новай тэмы.

План вывучэння новай тэмы. (слайд 2)

1. Тыпавыя задачы на планаванне дзеянняў.

2.  Распрацоўка плану дзеянняў і яго запіс.

3. Рашэнне задач з дапамогай ЭСН "Алгарытмічныя эцюды"

Дзеці запісваюць тэму і план занятка ў сшытак.

Настаўнік: Прачытаўшы ўважліва план вывучэння новай тэмы, давайце вызначым мэты занятка.

Пастаноўка мэты занятка ( слайд 3).

Вучні прапаноўваюць мэты занятка.

Настаўнік: У канцы ўрока вы павінны даць адказы на  пытанні "Як распрацаваць план дзеянняў, які забяспечвае патрэбны вам вынік?" і "Што патрэбна для рашэння задачы на планаванне дзеянняў" (слайд 4).

III. Вывучэнне новага матэрыялу.

1.      Задачы на раз'езды параходаў.

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып раз'езду  параходаў, звернемся да прэзентацыі (слайды 5-15).

Настаўнік: Параходы пазначыць першымі літарамі сваіх назваў. План можна запісаць у выглядзе схемы.

2.      Задачы на пераправы.

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып пераправы, звернемся да прэзентацыі (слайды 16-25).

Настаўнік: З якімі спосабамі запісу плана дзеянняў мы ўжо пазнаёміліся? Вучні адказваюць на пытанне (слайд 26).

3.      Задачы на пераліванне.

Настаўнік: Каб пачаць складваць план дзеянняў на пераліванне, трэба адзначыць умовы пералівання і разглядзець заўвагу (слайды 27-30).

Настаўнік: Важна адзначыць, што рашаць задачу на пераліванне лепей пачынаць з канца. Напрыклад, трэба атрымаць 4 літры вадкасці. Але 4 літры можна атрымаць зліваннем 2-х літраў і 2-х літраў, або 3-х літрай і 1-го літра. Зыходячы з гэтага можна здагадацца, з якой пасудзіны пачаць пераліваць вадкасць у якую, пралічваючы наступныя хады, каб атрымаць 2л+2л ці 3л+1л (слайд 31).

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып пералівання, звернемся да прэзентацыі (слайды 32-35).

Настаўнік: План дзеянняў на пераліванне лепш за ўсё запісваць табліцай.

4.      Задачы на раз'езды паравозаў.

Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып раз'езду  параходаў, звернемся да прэзентацыі (слайды 36-47).

IV. Фізкультхвілінка "Ялінка".

V. Першае замацаванне вывучанага матэрыялу.

Настаўнік: Для замацавання вывучанага матэрыялу разгледзім ЭСН "Алгарытмічныя эцюды".

Дэманстрацыя настаўнікам прыкладаў рашэння задач на адным з вучнёўскіх комп’ютарах:    "Шарыкі" на раз'езды ;

 

 

"Воўк, каза і капуста" на пераправы;

 

"Віні Пух" на пераліванні.

 

VI. Другое замацаванне вывучанага матэрыялу. Рашэнне задач на камп’ютары з выкарыстаннем ЭСН “Алгарытмічныя эцюды”.

Прапануецца папрацаваць над задачамі:

1. "Малыш і Карлсан" на пераліванні;

 

2. "Дзяўчынкі і папы" на пераправы;

 

3. "Паравозікі" на раз'езды.

 

VII.  Аптымізацыя задач.

Даследаванне задач, г.зн. пошук аптымальнага рашэння задач з мінімальнай колькасцю дзеянняў.

VIII. Падвядзенне вынікаў занятка (слайды 49-51).

Адказы на пытанні, пастаўленыя ў пачатку занятка.

Пытанне 1: Як распрацаваць план дзеянняў, які забяспечвае патрэбны вам вынік?

Магчымыя варыянты адказу на пытанне:

  • прапаноўваць версіі, выбіраць сродкі дасягнення мэты ў групе і індывідуальна;
  • працаваць па плане, спраўджваючыся з мэтай, знаходзіць і выпраўляць памылкі, у тым ліку самастойна, выкарыстоўваючы ІКТ;
  • карэктаваць сваё меркаванне пад уздзеяннем контраргументаў, годна прызнаваць яго хібнасць;
  • ствараць вусныя і пісьмовыя тэксты (табліцы) для рашэння розных задач зносін - з дапамогай настаўніка і самастойна;
  • працаваць у пары, групе (самастойна вызначаць мэты, ролі, задаваць пытанні, выпрацоўваць рашэнні);
  • выкарыстоўваць ІКТ як прыладу для дасягнення сваіх мэт.

Пытанне 2. Што патрэбна для рашэння задачы на планаванне дзеянняў?

Магчымыя варыянты адказу на пытанне:

  • Для гэтага трэба ўмець распрацаваць план дзеянняў як адзін з магчымых вынікаў рашэння задачы.
  • Умець запісаць план дзеянняў адным са спосабаў.
  • Выканаць план на камп’ютары ці ў іншым асяроддзі.

IX. Для тых, каму падабаецца матэматыка. Заданні для самастойнага рашэння (па жаданню вучняў).

Некаторыя задачы на пераліванні, пераправы,  раз'езды для самастойнага рашэння глядзіце ў дадатаку. Найбольш прўны спіс заданняў глядзіце ў тэкставых файлах заданняў

X. Рэфлексія ( слайд 52):

Мне занятак … ( спадабаўся, не спадабаўся)

Я … ( задаволены, не задаволены) сваёй работай на занятку

Настрой у мяне .. ( цудоўны, добры, дрэнны)

 

 

Дадатак.

Задачы на пераліванні, пераправы,  раз'езды для самастойнага рашэння.

1. Як, маючы дзве пасудзіны ёмістасцю 5 і 8 літраў, набраць з вадаправоднага крана 3 літра вады?

2. Ёсць 2 гарлачы ёмістасцю 3 і 5 літраў. Як з дапамогай толькі гэтых гарлачоў адмераць роўна 1 літр вадкасці?

3. Як адмераць 15 мінут, неабходных для варэння кашы, пры дапамозе пясочных гадзін, якія адмяраюць 7 мінут і 11 мінут?

4. Выкарыстоўваючы вядро 9 л і бітон 4 л, набярыце з сажалкі 7 л вады.

5. Тром нястомным вандроўцам - Андрэю, Міхасю і Алегу - трэба было пераправіцца на лодцы, якая вытрымлівае масу не больш за 100 кг, з аднаго берага ракі на процілеглы. Андрэй ведаў вынік свайго нядаўняга ўзважвання - 54 кг і свайго сябра Алега - 46 кг. Затое Міхась важыў каля 70 кг. Як ім трэба было дзейнічаць найболей рацыянальна, каб пераправіцца праз раку?

6. Як селяніну перавезці ў лодцы з аднаго берага на іншы казла, капусту, двух ваўкоў і сабаку, калі вядома, што ваўка нельга пакідаць без нагляду з казлом і сабакам, сабака ў "сварцы" з казлом, а казёл "неабыякавы" да капусты? У лодцы толькі тры месцы, таму можна браць з сабой не больш за дзвюх жывёл ці адну жывёлу і капусту.

2.Па аднакалейнай чыгунцы ідуць насустрач адзін аднаму 2 таварных цягнікі. У кожным з іх па 80 вагонаў. На станцыі, дзе яны сустрэліся, ад галоўнага шляху адыходзіць бакавая галінка (тупік), якая можа змясціць толькі 40 вагонаў і цеплавоз. Як павінны дзейнічаць машыністы, каб саставы раз'ехаліся і працягнулі шлях у патрэбных кірунках?

 

Тэхналагічная карта занятка

Тэма ”Задачы на планаванне дзеянняў”.

Мэта: замацаваць уяўленні навучэнцаў пра задачы на планаванне дзеянняў; пашырыць уяўленні пра спосабы запісу плану дзеянняў; спрыяць развіццю логікі і кемлівасці, інтуіцыі, прасторавага ўяўлення, матэматычнага мыслення; працягваць развіваць даследчыя уменні вучняў; спрыяць фарміраванню і выхаванню ў вучняў наступных характарыстак творчых здольнасцяў: бегласць думкі, гнуткасць розуму, арыгінальнасць, дапытлівасць, уменне прапаноўваць і распрацоўваць гіпотэзы.

 

Нумар

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

I

Арганізацыйны этап.

Мэта: стварыць спрыяльную атмасферу на занятку

Настаўнік выясняе гатоўнасць вучняў да занятка, стварае  эмацыянальны настрой

Вучні гатовы працаваць на ўроку

II

Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялу

Мэта: стварэнне ўмоў для вызначэння тэмы і мэты занятка

Настаўнік аб’яўляе тэму занятка, план вывучэння новай тэмы.

План вывучэння тэмы ( слайд 2)

1.Тыпавыя задачы на планаванне дзеянняў.

2. Распрацоўка плану дзеянняў і яго запіс. 3. Рашэнне задач з дапамогай ЭСН "Алгарытмічныя эцюды".

Дзеці запісваюць тэму і план занятка ў сшытак.

 

 

Настаўнік: прачытаўшы ўважліва план вывучэння новай тэмы, давайце вызначым мэты занятка.

Пастаноўка мэты занятка ( слайд 3).

Настаўнік: У канцы ўрока вы павінны даць адказы на  пытанні "Як распрацаваць план дзеянняў, які забяспечвае патрэбны вам вынік?" і "Што патрэбна для рашэння задачы на планаванне дзеянняў" (слайд 4).

Вучні прапаноўваюць мэты занятка.

 

 

 

 

III

Вывучэнне новага матэрыялу.

Мэта: стварэнне ўмовы для засваення ведаў вучняў аб  тыповых задачах на планаванне дзеянняў і спосабах запісу плана дзеянняў.

1. Задачы на раз'езды параходаў.

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып раз'езду  параходаў, звернемся да прэзентацыі (слайды 5-15).

-         Настаўнік: Параходы пазначыць першымі літарамі сваіх назваў. План можна запісаць у выглядзе схемы.

Вучні праглядваюць слайды на раз’езды параходаў, задаюць пытанні, абмяркоўваюць з настаўнікам убачанае і самастойна адказваюць на свае пытанні і пытанні настаўніка.

2.      Задачы на пераправы.

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып пераправы, звернемся да прэзентацыі (слайды 16-25).

Настаўнік: З якімі спосабамі запісу плана дзеянняў мы ўжо пазнаёміліся?

3.      Задачы на пераліванне.

Настаўнік: Каб пачаць складваць план дзеянняў на пераліванне, трэба адзначыць умовы пералівання і разглядзець заўвагу (слайды 27-30).

Настаўнік: Важна адзначыць, што ра-шаць задачу на пераліванне лепей пачы-наць з канца. Напрыклад, трэба атрымаць 4 літры вадкасці. Але 4 літры можна атрымаць зліваннем 2-х літраў і 2-х літраў, або 3-х літраў і 1-го літра. Зыходячы з гэтага можна здагадацца, з якой пасудзіны пачаць пераліваць вадкасць у якую, пралічваючы наступныя хады, каб атрымаць 2л+2л ці 3л+1л (слайд 31).

Настаўнік: Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып пералівання, звернемся да прэзентацыі (слайды 32-35).

Настаўнік: План дзеянняў на пераліванне лепш за ўсё запісваць табліцай.

Вучні праглядваюць слай- ды на пераправы, знаёмя-цца з новымі спосабамі плана дзеянняў.

Вучні адказваюць на пы-танне (слайд 26).

 

Вучні знаёмяцца з умовамі пералівання.

 

 

Вучні знаёмяцца з асноўным спосабам рашэння задач на пераліванне.

 

 

 

 

 

 

Вучні праглядваюць слайды на пераліванні, знаёмяцца з рашэннем задач, планам дзеянняў і спосабам запісу плана рашэння задачы.

 

4.      Задачы на раз'езды паравозаў.

Каб скласці план дзеянняў і зразумець прынцып раз'езду  параходаў, звернемся да прэзентацыі (слайды 36-47).

 

Вучні праглядваюць слай-ды на раз’езды паравозаў, абмяркоўваюць план.

IV

Фізкультхвілінка  "Ялінка".

Мэта: стварыць умовы для зняцця разумовага напружання

V

Першае замацаванне вывучанага матэрыялу.

Мэта: падрыхтаваць вучняў да выканання заданняў на камп’ютары.

 

Настаўнік: Для замацавання вывучанага матэрыялу разгледзім ЭСН "Алгарытмічныя эцюды".

Дэманстрацыя настаўнікам прыкладаў рашэння задач на адным з вучнёўскіх комп’ютарах:

"Шарыкі" на раз'езды (дадатак 1);

"Воўк, каза і капуста" на пераправы (дадатак 2);

"Віні Пух" на пераліванні (дадатак 3).

Вучні назіраюць за дзеяннямі настаўніка на камп’ютары, уважліва слухаюць і рыхтуюцца да самастойнага выканання заданняў з ЭСН “Алгарытмічныя эцюды”

 

 

VI

Другое замацаванне вывучанага матэрыялу. Рашэнне задач на камп’ютары з выкарыстаннем ЭСН “Алгарытмічныя эцюды”.

Мэта: спрыяць развіццю логікі і кемлівасці, інтуіцыі, прасторавага ўяўлення, матэматычнага мыслення.

Прапануецца папрацаваць над задачамі:

1. "Малыш і Карлсан" на пераліванні (дадатак 4);

2. "Дзяўчынкі і папы" на пераправы (дадатак 5);

3. "Паравозікі" на раз'езды (дадатак 6).

Вучні самастойна выконваюць заданні на камп’ютары пад кіраўніцтвам настаўніка.

 

Настаўнік дапамагае вучням працаваць за камп’ютарам, а не рашае задачы, сочыць за правільнай пасадкай і правільнасцю выканання дзеянняў, пры неабходнасці дапамагае і тлумачыць штосці не зразумелае.

 

 

 

 

VII.

Аптымізацыя задач.

Мэта: працягваць развіваць даследчыя уменні вучняў.

Настаўнік прапанноўвае вучням выканаць  заданні з найменшай колькасцю дзеянняў па прапанове камп’ютарнай праграмы.

Даследаванне задач, г.зн. пошук аптымальнага рашэння задач з мінімальнай колькасцю дзеянняў.

VIII.

Падвядзенне вынікаў занятка (слайды 49-51).

Мэта: пачуць вучнёўскія адказы на пытанні прапанаваныя ў пачатку ўрока.

Пытанне 1: Як распрацаваць план дзеянняў, які забяспечвае патрэбны вам вынік?

Адказваюць на пытанне, пастаўленае ў пачатку вывучэння новай тэмы

Магчымыя варыянты адказу на пытанне:

  • прапаноўваць версіі, выбіраць сродкі дасягнення мэты ў групе і індывідуальна;
  • працаваць па плане, спраўджваючыся з мэтай, знаходзіць і выпра-ўляць памылкі, у тым ліку самастойна, выкарыстоўваючы ІКТ;
  • карэктаваць сваё меркаванне пад уздзеяннем контраргументаў, годна прызнаваць яго хібнасць;
  • ствараць вусныя і пісьмовыя тэксты (табліцы) для рашэння розных задач зносін - з дапамогай настаўніка і самастойна;
  • працаваць у пары, групе (самастойна вызначаць мэты, ролі, задаваць пытанні, выпрацоўваць рашэнні);
  • выкарыстоўваць ІКТ як прыладу для дасягнення сваіх мэт.

Пытанне 2. Што патрэбна для рашэння задачы на планаванне дзеянняў?

Магчымыя варыянты адказу на пытанне:

  • Для гэтага трэба ўмець распрацаваць план дзеянняў як адзін з магчымых вынікаў рашэння задачы.
  • Умець запісаць план дзеянняў адным са спосабаў.
  • Выканаць план на камп’ютары ці ў іншым асяроддзі.

IX.

Для тых, каму падабаецца матэматыка. Заданні для самастойнага рашэння (па жаданню вучняў).

Мэта. замацаваць уяўленні навучэнцаў пра задачы на планаванне дзеянняў.

 

Настаўнік прапаноўвае і рэкламіруе задачы.

Вучні выбіраюць некалькі заданняў (па жаданню) для самастойнага рашэн-ня ў пазаўрочны час.

X

Рэфлексія. (слайд 52)

Мэта: стварэнне ўмоў для самааналіза дзейнасці вучняў

Настаўнік аналізуе дзейнасць вучняў на занятку

Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку

Контакты

223823 Минская область, Любанский район, д.Загалье, ул.Школьная, д.15

zagalye@luban.edu.by


Тел: 8(01794)60846