Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе»

ЗМЕСТ

 

I.       Агульныя палажэнні.

II.      Актуальныя напрамкі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ў 2019/2020 навучальным годзе:

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.

Прафілактыка супрацьпраўных паводзін. Прававое выхаванне.

Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін.

Экалагічнае выхаванне.

Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя.

Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям’ёй.

Арганізацыя дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.

Класны кіраўнік у сістэме работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Удасканаленне работы ў шосты школьны дзень.

Агульныя палажэнні

У гэтым інструктыўна-метадычным пісьме актуалізаваны прыярытэтныя напрамкі выхаваўчай работы ў новым навучальным годзе з улікам нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Мерапрыемствы па іх рэалізацыі вызначаны Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2016–2020 гады.

Асаблівую ўвагу пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе неабходна надаць падрыхтоўцы і святкаванню 75-йгадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізацыі і правядзенню мерапрыемстваў у рамках Года малой радзімы, дзяржаўным святам, памятным і святочным датам.

Нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя і іншыя матэрыялы па пытаннях арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (http://edu.gov.by).

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, пералік рэкамендаванай вучэбна-метадычнай літаратуры па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Арганізацыя выхавання.

Актуальныя напрамкі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ў 2019/2020 навучальным годзе

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне

У новым навучальным годзе фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, прававой і палітычнай культуры навучэнцаў працягвае заставацца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Павышэнню эфектыўнасці работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні будзе спрыяць актывізацыя супрацоўніцтва з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй (ГА «БРПА») і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі (ГА «БРСМ»). Мэтазгодна на рэгіянальным узроўні правесці семінары для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па пытаннях інфармацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў будзе спрыяць прыцягненне іх да ўдзелу ў рэспубліканскіх акцыях, праектах і конкурсах, арганізаваных ГА «БРСМ» і ГА «БРПА»: «Сустрэчы на ўсе 100!», «Запалі вогнішча дабра», «У саюз з сябрамі», «Мы – грамадзяне Беларусі!», «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» і інш.

Пры планаванні выхаваўчай работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні ўстановам адукацыі таксама варта арыентавацца на каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат (дадатак 1).

У 2019/2020 навучальным годзе значнае месца павінна быць адведзена падрыхтоўцы святкавання 75-йгадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 75!», якая працягваецца, установам агульнай сярэдняй адукацыі ў навучальным годзенеабходнапрацягваць работу з прыцягненнем навучэнцаў па ўпарадкаванні вайсковых пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў (пасадка дрэў, догляд за паркамі, скверамі, алеямі, што ўшаноўваюць памяць абаронцаў Бацькаўшчыны і ахвяр войнаў), па стварэнні віртуальных маршрутаў і карт-схем памятных месцаў вайсковай гісторыі.

Установам адукацыі рэкамендуецца наладзіць супрацоўніцтва з мясцовымі вайсковымі камісарыятамі па пошуку няўлічаных вайсковых пахаванняў і ўдакладненні інфармацыі пра загінулых, якія лічацца ў вайсковых пахаваннях як невядомыя. У рамках дзейнасці па вызначэнні імёнаў, лёсаў і месцаў пахаванняў вайскоўцаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мэтазгодна працягнуць пошукава-даследчую работу ва ўзаемадзеянні з архівамі ўстаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама з выкарыстаннем звестак, прадстаўленых на сайце абагульненага банка даных «Мемарыял» (банк даных пра абаронцаў Бацькаўшчыны, загінулых, памерлых і тых, якія згінулі без весткі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд:https://obd-memorial.ru) і іншых крыніц.

Пошукавым групам устаноў адукацыі неабходна працягнуць работу па вывучэнні і апісанні помнікаў ваеннай гісторыі (мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, брацкіх магіл, памятных знакаў і інш.) на тэрыторыі рэгіёна і стварэнні інтэрактыўных карт, што змяшчаюць апісанне і фатаграфіі вывучаных аб’ектаў.

Варта актывізаваць работу школьных музеяў; валанцёрскую работу па аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням канцлагераў, працаўнікам тылу. План мерапрыемстваў і Рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-йгадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by/kalendar-meropriyatiy/75-letie-osvobozhdeniya-respubliki-belarus-ot-nemetsko-fashistskikh-zakhvatchikov-i-pobedy-sovetskog/). Таксама рэкамендуецца прыцягваць навучэнцаў да ўдзелу ў адпаведных акцыях ГА «БРСМ» («Добрае сэрца», «Дзякуй за Перамогу!», «Кветкі Вялікай Перамогі»), у штогадовай рэспубліканскай акцыі «Беларусь помніць».

Асаблівую ўвагу варта надаць арганізацыі работы, скіраванай на фарміраванне грамадзянскай сталасці і гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Гэтую работу ўстановам адукацыі рэкамендуецца праводзіць у супрацоўніцтве з ГА «БРПА», ГА «БРСМ», вайсковымі часцямі: удзел у рэспубліканскіх спартыўна-патрыятычных гульнях «Зарнічка», «Зарніца»; у акцыях «Да абароны Бацькаўшчыны гатоў!», «Служым Беларусі!», «Я служу!»; арганізацыя сустрэч з прадстаўнікамі розных родаў войскаў, экскурсій у вайсковыя часці.

У сувязі 25-годдзем устанаўлення дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь установам адукацыі неабходна працягнуць работу, скіраваную на фарміраванне паважлівыхадносін да дзяржаўных сімвалаў. Таксама неабходна запланаваць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Квітней, Беларусь!». Інфармацыя пра дзяржаўную сімволіку размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь Pravo.by (http://pravo.by/gosudarstvo-i-pravo/gosudarstvennaya-simvolika/gosudarstvennye-simvoly/).

У адпаведнасці з мерапрыемствамі падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца выпуск падарункавага камплектнага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (далей – падарункавае выданне). Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2016–2020 гады прадугледжваецца ўрачыстае ўручэнне гэтага выдання.

Падарункавае выданне змяшчае інфармацыю пра дзяржаўнылад, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, уклад беларусаў у развіццё айчыннай і сусветнай навукі і культуры, правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нацыянальную сістэму адукацыі і дзяржаўнуюмаладзёжную палітыку. У камплект уваходзяць кніга і два электронныя дадаткі. У падарункавым выданні выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява гіперспасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў праз спецыяльны дадатак на планшэце ці мабільным тэлефоне; частку ілюстрацый змяшчае мультымедыйны пласт (відэа), які ўзнаўляецца з дапамогай мабільнага дадатка Aurasma (элементы дапоўненай рэальнасці), што пашырае магчымасці друкаванага выдання, робіць яго больш сучасным і цікавым для падлеткаў.

Звяртаем увагу, што падарункавае камплектнае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» уручаецца кожнаму навучэнцу, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

Урачыстыя мерапрыемствы па ўручэнні падарункавага выдання могуць быць прымеркаваны да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат, а таксама праводзіцца ў рамках значных рэгіянальных (гарадскіх, раённых, сельскіх) і агульнашкольных мерапрыемстваў (акцый, форумаў, канферэнцый, урокаў мужнасці, сходаў лідараў маладзёжнага руху і актыву вучнёўскага самакіравання) або ў якасці самастойных мерапрыемстваў.

Падарункавыя выданні 2017, 2018 гадоў выпуску павінны быць уручаны навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, не пазней за 1 студзеня 2020 года. Уручэнне новага выдання 2019 года выпуску неабходна ажыццяўляць з сакавіка 2020 года.

Пры арганізацыі мерапрыемстваў па ўручэнні падарункавага выдання неабходна прадугледзець удзел у іх прадстаўнікоў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзеячаў навукі і культуры, спартсменаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, шэфскіх прадпрыемстваў.

Стварэнне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адной інфармацыйнай прасторы – адзін са шляхоў фарміравання светапогляду падрастаючага грамадзяніна, далучэння яго да актыўнага жыцця і дзейнасці на карысць краіны, малой радзімы. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўсіх установах адукацыі будзе працягнута рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ») для VIII–XI класаў. У дадатку 2 да гэтага інструктыўна-метадычнага пісьмапрадстаўлены тэмы адзіных дзён інфармавання, якія пройдуць у рамках праекта.

Пры арганізацыі і правядзенні гадзін інфармавання ў V–VII класах таксама можна кіравацца прапанаванай у праекце «ШАГ» тэматыкай. Адбор зместу, аптымальных формаў і метадаў іх правядзення ажыццяўляе класны кіраўнік у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі, пазнавальнымі інтарэсамі навучэнцаў.

У лістападзе 2019 года будуць праведзены выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, у 2020 годзе пройдуць прэзідэнцкія выбары. У кантэксце падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да ўсвядомленага выканання ролі выбаршчыка ў будучыні актуальнай застаецца работа па далучэнні навучэнцаў да дзейнасці маладзёжных кансультатыўна-дарадчых органаў (парламент, савет, палата) пры заканадаўчых (прадстаўнічых) ці выканаўчых органах дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, педагагічнае суправаджэнне дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання.

2018–2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. У сувязі з гэтым у новым навучальным годзе ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі неабходна працягваць работу, скіраваную на фарміраванне ў навучэнцаў любові да сваёй малой радзімы, цікавасці і павагі да яе гісторыі і культуры, адказнага стаўлення да сучаснасці і будучыні роднага краю. Вырашэнню гэтых задач будзе спрыяць працяг работы па далучэнні навучэнцаў да валанцёрскага руху, арганізацыя турысцка-краязнаўчай і пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў. Абноўлены пералік экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў, што рэкамендуюцца для наведвання навучэнцамі, размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Інфармацыйна-аналітычныя і метадычныя матэрыялы» https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-vospitatelnoy-raboty-i-molodezhnoy-politiki/upravlenie-raboty/informatsionno-analiticheskie-i-metodicheskie-materialy/.

У красавіку 2019 года адбылася ХVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі, прысвечаная Году малой радзімы. У рамках выставы прадстаўлены лепшы вопыт работы па фарміраванні грамадзянскай актыўнасці і сацыяльнай адказнасці навучэнцаў.

З мэтай распаўсюджання прадстаўленых на выставе матэрыялаў і ўкаранення эфектыўных тэхналогій выхаваўчай работы ў адукацыйную практыку забяспечаны доступ да электронных версій матэрыялаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, інстытутаў развіцця адукацыі.

Звяртаем увагу, што на сайтах абласных інстытутаў развіцця адукацыі створаны раздзелы, пазначаныя банарам «XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі», дзе размешчаны анатаваныя каталогі матэрыялаў устаноў адукацыі з актыўнымі спасылкамі, прымацаванымі да назвы кожнай работы. Спасылкі забяспечваюць магчымасць прагляду і пампавання матэрыялаў. Адпаведны тэматычны раздзел аформлены на нацыянальным адукацыйным партале adu.by.

Установам адукацыі рэкамендуецца прыцягваць навучэнцаў да ўдзелу ў праектах і конкурсах, што праводзяцца разам з ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» (рэспубліканскі піянерскі інтэрнэт-праект «Вотчына.бай», інтэрнэт-праект «Мая Беларусь – мой выбар», конкурс «100 ідэй для Беларусі»), а таксама ў мерапрыемствах, запланаваных у рамках Года малой радзімы (краязнаўчы праект «Мая Беларусь»; конкурс на лепшы турысцкі паход «Спазнай Радзіму – выхавай сябе»; рэспубліканскіх акцыях «Мой любімы горад»; «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» і інш.), а таксама Рэспубліканскай праграмай мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы (праект «Віртуальная фотазамалёўка “Мой родны край”», рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

Прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

Прававое выхаванне

У 2019/2020 навучальным годзе варта павялічыць эфектыўнасць работы па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, забеспячэнні выканання навучэнцамі мер бяспекі і стварэнні бяспечнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі. З гэтай мэтай неабходна далейшае ўдасканаленне прафілактычнай работы з непаўналетнімі ў цесным узаемадзеянні ўстаноў адукацыі з органамі ўнутраных спраў у рамках рэалізацыі «Комплексу мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін» (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 27.10.2017).

Асаблівую ўвагу варта надаць развіццю маладзёжнага праваахоўнага руху ў рамках супрацоўніцтва з ГА «БРСМ». Гэта маладзёжныя атрады аховы правапарадку (МААП) для навучэнцаў устаноў адукацыі, што дасягнулі ўзросту 14 гадоў (http://brsm.by/about/moop/o-nas/). З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і сацыяльна небяспечных з’яў у маладзёжным асяроддзі рэкамендуем прыцягваць навучэнцаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца разам з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Сям’я без гвалту», «Сябруем з законам», «Разам за бяспеку і правапарадак», «Летні патруль» і інш.

Адной з актуальных і сацыяльна значных задач у новым навучальным годзе застаецца інфармацыйна-асветніцкая і карэкцыйна-развіццёвая работа па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.

У рамках інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці неабходна далейшае ўдасканаленне сістэмы прававой адукацыі навучэнцаў (фарміраванне прававых і сацыяльных кампетэнцый); удасканаленне інфармацыйна-камунікатыўнай прасторы прафілактычнай работы.

Неабходна забяспечыць выкарыстанне афіцыйных крыніц прававой інфармацыі пры арганізацыі работы па фарміраванні прававой культуры навучэнцаў. Звяртаем увагу, што першакрыніцай дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі з’яўляецца эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і распаўсюджваецца ў складзе інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by). Гэтыя сістэмы дазваляюць атрымаць доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі і змяшчаюць не толькі ўвесь масіў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, але таксама матэрыялы судовай і правапрымяняльнай практыкі, формы дакументаў.

Звяртаем увагу на тое, што ў гэтай інфармацыйна-пошукавай сістэме функцыянуе і пастаянна абнаўляецца тэматычны банк даных «Правы непаўналетніх», у які ўключаны дакументы, што датычацца прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, ажыццяўлення працоўнай дзейнасці; пытанняў, звязаных з прафілактыкай безнагляднасці непаўналетніх, іх адказнасці, а таксама прававыя акты па супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Усе дакументы, уключаныя ў тэматычныя банкі даных, сістэматызаваны па тэматычных раздзелах.

З мэтай фарміравання правасвядомасці ў дзяцей і падлеткаў створаны і функцыянуе Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by). Інфармацыя, размешчаная на сайце, падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульнявыя сітуацыі.

Асаблівую ўвагу варта звярнуць на выяўленне і ліквідацыю фактараў, прычын і ўмоў злачынстваў і правапарушэнняў, на стварэнне неабходных мер для забеспячэння бяспекі і законапаслухмяных паводзін непаўналетніх, іх сацыяльнай адаптацыі.

Для актуалізацыі і пашырэння ведаў пра асаблівасці дзяцей і падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі, метады і прыёмы папярэджання і пераадолення адхіленняў у паводзінах навучэнцаў для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выдадзены дапаможнік «Профилактика девиантного поведения несовершеннолетних в школе и семье», аўтар Т.У. Нічышына. Электронны варыянт дапаможніка размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Арганізацыя выхавання / Вучэбна-метадычная літаратура.

У 2019/2020 навучальным годзе ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2016–2020 гады (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2016 № 37) неабходна забяспечыць правядзенне навучальных семінараў, канферэнцый для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі (настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы) па павышэнні ўзроўню правасвядомасці навучэнцаў, у тым ліку па пытаннях негвалтоўнага вырашэння канфліктаў.

З гэтай мэтай у дапамогу педагогам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выдадзены дапаможнік «Организация школьной службы медиации» аўтараў А.І. Лугаўцовай, Ю.М. Ягоравай. У дапаможніку на аснове аналізу замежнага і айчыннага вопыту работы школьных службаў медыяцыі прадстаўлены арганізацыйна-метадычныя аспекты дзейнасці службы медыяцыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Раскрыты асаблівасці школьнай медыяцыі і працэдура яе правядзення ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Асаблівая ўвага надаецца тэхнікам і прыёмам работы медыятара.

Электронны варыянт гэтага дапаможніка размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Арганізацыя выхавання / Вучэбна-метадычная літаратура.

Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін

Рост асобасных і сацыяльных рызык, рознага роду экстрэмальных сітуацый ставіць перад установай агульнай сярэдняй адукацыі задачу стварэння бяспечнага асяроддзя, у якім навучэнец будзе абаронены як на фізічным, так і на псіхалагічным і сацыяльным узроўнях.

Выхаваўчая работа ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (далей – СППС) павінны быць накіраваны на фарміраванне гатоўнасці ў навучэнцаў супрацьстаяць небяспекам рознага характару, распазнаванне ў розных сітуацыях патэнцыяльнай небяспекі, навучанне навыкам самарэгуляцыі, стрэсаўстойлівасці. На педагагічных саветах, пасяджэннях метадычных аб’яднанняў варта актуалізаваць пытанні асабістай і грамадскай бяспекі, кантролю і дысцыпліны, узаемадапамогі, стварэння спрыяльнага псіхаэмацыянальнага клімату ў школьным калектыве.

У рамках фарміравання здаровага ладу жыцця адным з найважнейшых напрамкаў з’яўляецца спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Варта пастаянна праводзіць работу па папулярызацыі фізкультуры і спорту сярод навучэнцаў; акцэнтаваць іх увагу на рацыянальным рэжыме дня, сну і адпачынку, харчавання, рухальнай актыўнасці, псіхаэмацыянальным здароўі, вучыць метадам і сродкам прафілактыкі прастудных і інфекцыйных захворванняў.

Адным са спосабаў павелічэння фізічнай актыўнасці можа выступіць далучэнне навучэнцаў да веласіпеднага руху. Катанне на веласіпедзе дазволіць атрымліваць рэгулярную фізічную нагрузку на свежым паветры і захоўваць здароўе. Дзяржаўную палітыку ў гэтай сферы вызначае Канцэпцыя развіцця веласіпеднага руху ў Беларусі, прынятая ў студзені 2018 года. Распрацоўка Канцэпцыі сведчыць пра тое, што веласіпеднаму руху надаецца вялікая ўвага на нацыянальным узроўні. Развіццё веласіпеднага руху прадугледжвае арганізацыю ва ўстановах адукацыі сістэмы навучання непаўналетніх бяспечным паводзінам пры руху на веласіпедзе па агульнадаступнай сетцы вуліц і аўтамабільных дарог. Каб зацікавіць дзяцей і падлеткаў веласіпедным рухам, рэкамендуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі праводзіць па гэтай тэме інфармацыйныя і класныя гадзіны. Акрамя правілаў дарожнага руху, займальных фактаў з гісторыі веларуху і карысных звестак юных веласіпедыстаў неабходна інфармаваць пра тое, у якіх мерапрыемствах велакалендара можна прыняць удзел.

У новым навучальным годзе захоўвае актуальнасць такі напрамак, як прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў, у рамках якога неабходна актыўна фарміраваць альтэрнатыўныя варыянты пазітыўных паводзін навучэнцаў, маральную ўстойлівасць асобы. Для арганізацыі работы ў гэтым напрамку педагагічным работнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца электронны вучэбна-метадычны дапаможнік «Профилактика зависимого поведения» аўтара В.А. Хрыптовіч, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by/ Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Арганізацыя выхавання / Вучэбна-метадычная літаратура.

Звяртаем увагу, што распрацаваны Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму звароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на 2019–2020 гады (зацверджаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь 21.03.2019 № 33/202-98/183).

У ходзе рэалізацыі гэтага комплексу мер кіраўнікам устаноў адукацыі неабходна забяспечыць своечасовае, аператыўнае інфармаванне органаў унутраных спраў пра вядомыя факты спажывання навучэнцамі наркатычных сродкаў ці псіхатропных рэчываў або іх аналагаў ва ўстановах адукацыі.

Пры ажыццяўленні комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх педагагічным работнікам устаноў адукацыі неабходна кіравацца Палажэннем аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва вызначаны ў адпаведнасці з заканадаўствам(зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2017 № 487), інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2017 г. «Аб асаблівасцях дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі нормаў Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва вызначаны ў адпаведнасці з заканадаўствам».

Сучаснае грамадства характарызуецца інтэнсіўным развіццём камп’ютарных сістэм і інфармацыйных тэхналогій. У сувязі з гэтым навучэнцы сёння падпадаюць пад адмоўны ўплыў медыяпрылад (тэлевізар, камп’ютар, мабільны тэлефон). Таму адной з найважнейшых задач сучаснай адукацыі з’яўляецца прафілактыка розных відаў залежнасцей у навучэнцаў. Для арганізацыі работы педагогаў у гэтым напрамку рэкамендуецца дапаможнік аўтара А.І. Мядзведскай «Ребенок в пространстве мультимедиа: предупреждение зависимости», у якім раскрываюцца механізмы ўплыву медыяпрылад на псіхіку чалавека, а таксама метады папярэджання розных відаў залежнасцей.

Адным з прыярытэтных напрамкаў работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі застаецца стварэнне інфармацыйнай бяспекі. У новым навучальным годзе варта працягнуць інфармацыйна-асветніцкую работу з навучэнцамі па тлумачэнні правілаў бяспечнага выкарыстання рэсурсаў сеткі інтэрнэт.

Важным напрамкам выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца прафілактыка суіцыдальных паводзін навучэнцаў. Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 7/5/13 зацверджана Інструкцыя аб парадку дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і супрацоўнікаў унутраных спраў пры выяўленні фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх. Гэты дакумент вызначае фактары рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх, праяўленне суіцыдальных паводзін, суіцыдальныя пагрозы.

Для ўдасканалення прафілактыкі суіцыдальных паводзін навучэнцаў варта акцэнтаваць увагу на наступных напрамках выхаваўчай работы: фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця ў навучэнцаў; рабоце з сям’ёй; прафілактыцы стрэсаў і канфліктаў; рэалізацыі падыходу роўнага навучання («роўны навучае роўнага»).

У сучасных сацыякультурных умовах не страчваюць актуальнасці метадычныя рэкамендацыі, размешчаныя на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, па прафілактыцы суіцыдальных паводзін навучэнцаў і ўцягнення дзяцей і падлеткаў у актыўныя дэструктыўныя супольнасці і гульні. У рамках фарміравання ў навучэнцаў здаровага ладу жыцця, бяспечных паводзін рэкамендуецца прымаць удзел у рэспубліканскіх прафілактычных акцыях «Дзень бяспекі. Увага ўсім», «Не пакідайце дзяцей адных», «Канікулы без дыму і агню» і інш., рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, рэспубліканскім аглядзе ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці ў праграме фізкультурна-спартыўнага руху «Алімпійскія надзеі Беларусі», рэспубліканскім конкурсе каманд падтрымкі «Піянерскія іскры», рэспубліканскім спартыўна-патрыятычным марафоне «Будзь здаровы!» і інш. На сайтах і інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі мэтазгодна размяшчаць інфармацыю аб згубных наступствах ужытку псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесяў.

Экалагічнае выхаванне

У адпаведнасці з Рэспубліканскай праграмай мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы прадугледжана правядзенне рэспубліканскага конкурсу па ўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі», абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па ўпарадкаванасці і азеляненні тэрыторый сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» і інш.

У 2019/2020 навучальным годзе пры ажыццяўленні работы па экалагічным выхаванні неабходна фарміраваць у навучэнцаў экалагічна прымальныя мадэлі паводзін, развіваць вопыт сацыяльна адказнай дзейнасці ў сферы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У дзейнасці па экалагічным выхаванні педагогам варта разглядаць навакольнае асяроддзе ва ўсёй яго цэласнасці, уключаючы сацыяльны, эканамічны, эстэтычны, духоўна-маральны аспекты, фарміраваць у навучэнцаў уменне прагназаваць наступствы сваіх дзеянняў у навакольным прыродным асяроддзі.

25 снежня 2019 года спаўняецца 80 гадоў з дня арганізацыі беларускага дзяржаўнага запаведніка «Белавежская пушча» (у наш час – Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк “Белавежская пушча”»), 30 студзеня 2020 года – 95 гадоў з дня заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У рамках мерапрыемстваў экалагічнай скіраванасці варта акцэнтаваць увагу на гэтых памятных датах.

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў, развіцця экалагічнага мыслення, умацавання іх сацыяльнай пазіцыі ў вырашэнні пытанняў аховы прыроды большую ўвагу варта надаць праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў у сферах рэсурсазахавання, энергаэфектыўнасці, вырашэння экалагічных праблем малой радзімы.

Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя

У 2019/2020 навучальным годзе варта працягнуць работу па фарміраванні ў навучэнцаў матывацыі да працоўнай дзейнасці, развіцці пазнавальных і прафесійных інтарэсаў, патрэбы ў стваральнай працы. Для вырашэння гэтых задач варта актыўней уключаць навучэнцаў у грамадска-карысную дзейнасць, у якой яны змогуць выявіць сябе і ацаніць значнасць уласнай працоўнай актыўнасці.

Неабходна працягнуць практыку правядзення суботнікаў, мерапрыемстваў па ўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, якія прылягаюць да ўстаноў адукацыі, населеных пунктаў, прыродных і культурна-гістарычных аб’ектаў. У 2019/2020 навучальным годзе пройдуць рэспубліканхскія акцыі «Наша праца ўліваецца ў працу нашай Рэспублікі», «Нашу піянерскую працу табе, Айчына».

Мэтазгодна выкарыстоўваць такія эфектыўныя формы прафарыентацыйнай работы, як гульні (ролевыя, дзелавыя, сітуацыйныя), праекты, выставы, кірмашы, фэсты, вучэбныя бізнес-кампаніі, прафесійныя спробы; арганізацыя часовай працоўнай занятасці навучэнцаў.

Эфектыўнасць прафарыентацыйнай работы забяспечваецца сістэмай прафасветы, прафдыягностыкі, прафкансультавання, спалучэннем розных формаў, метадаў работы, актыўным выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і інтэрнэт-рэсурсаў.

Для прафесійнага самавызначэння важна знаёміць навучэнцаў з працоўнымі калектывамі і іх традыцыямі, арганізоўваць сустрэчы з прадстаўнікамі рабочых прафесій, далучаць вучняў да грамадскіх акцыйразам з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёнаў. Варта арганізоўваць мэтавыя экскурсіі на прадпрыемствы, правядзенне дзён прафарыентацыі, дзён прафесій, мерапрыемстваў, прысвечаных прафесійным святам, сямейным прафесійным дынастыям, бацькоўскія сходы па тэме прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.

У 2019/2020 навучальным годзе вучні змогуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці «АрхНавацыя», рэгіянальных фестывалях «Хачу быць педагогам» для вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арыентаваных на педагагічныя прафесіі, рэспубліканскім прафарыентацыйным праекце «ПРАФ-БУМ 2020», завочным конкурсе «Прафесія ў кадры», а таксама ў папулярным руху JuniorSkills. Таксама рэкамендуецца прыцягваць вучняў да ўдзелу ў праектах «Знакамітыя выпускнікі», конкурсе відэаролікаў «З прафесіяй – у будучыню».

Варта працягнуць работу па пераадоленні сацыяльных і прафесійных стэрэатыпаў у адносінах да рабочых прафесій, стварэнні і раскрыцці іміджу сучаснага рабочага і спецыяліста.

Павышэнню прывабнасці рабочых прафесій будзе спрыяць знаёмства з інфармацыяй аб сучасным «абліччы» прафесій (узровень тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца, камфортнасць умоў працы, аплата працы), перспектывах працаўладкавання, запатрабаванасці спецыялістаў розных кваліфікацый, магчымасцях прафесійнага, кар’ернага росту.

Пры фарміраванні матывацыі на атрыманне рабочых прафесій варта акцэнтаваць увагу вучняў на тым, што набыццё гэтых спецыяльнасцей дазваляе хутчэй уключыцца ў прафесійную дзейнасць, можа стаць стартам для прафесійнага і кар’ернага росту, заняткаў прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Звяртаем увагу, што арыентацыя навучэнцаў на працоўныя прафесіі актыўна ажыццяўляецца ў ходзе адукацыйнага працэсу па працоўным навучанні па праграме падрыхтоўкі рабочых (служачых) у Х (ХI) класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, арганізаванага на ўласнай базе або на базе ўстаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дарослых, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з улікам запытаў вучняў (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2018 № 669).

Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з сям’ёй

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016–2020 гады, Планам па прававой асвеце грамадзян на 2016–2020 гады ў новым навучальным годзе ўстановам адукацыі варта надаць належную ўвагу прапагандзе пазітыўнага вопыту сямейнага выхавання, фарміраванню ў бацькоў уменняў і навыкаў канструктыўных паводзін у сям’і, павышэнню ўзроўню прававой граматнасці, папулярызацыі законапаслухмянага ладу жыцця.

Стварэнне ва ўстанове адукацыі сістэмы інфармавання бацькоў па пытаннях узроставых асаблівасцей дзяцей, негатыўнага ўплыву сеткіінтэрнэт на фарміраванне асобы дзіцяці, фактараў рызыкі суіцыдальных паводзін і ўстойлівасці псіхікі непаўналетняга, у тым ліку з дапамогай выкарыстання магчымасцей інтэрнэт-рэсурсаў, дазволіць павялічыць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай работы сярод законных прадстаўнікоў.

Неабходна працягнуць рэалізацыю ва ўстановах адукацыі Алгарытму інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў і (ці) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прымет гвалту ў адносінах да непаўналетніх, распрацаванага Міністэрствам адукацыі ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2018 № 05-07/1121/дс); Інструкцыі аб парадку дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры выяўленні фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх (зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2019 № 7/5/13).

На інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі павінна падтрымлівацца ў актуальным стане інфармацыя аб кантактных тэлефонах, па якіх грамадзяне могуць звярнуцца ў выпадку выяўлення фактаў гвалту ў адносінах да дзяцей, выяўлення фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх, выяўлення фактаў сямейнага недабрабыту.

Актуальнай праблемай на сённяшні дзень застаецца адаптацыя дзіцяці з замяшчальнай сям’і ва ўстанове адукацыі.

Педагагічным работнікам, якія ажыццяўляюць дзейнасць па падтрымцы сем’яў, што ўсынавілі дзяцей, апякунскіх сем’яў, прыёмных сем’яў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і іх выхаванцаў, рэкамендуем выкарыстоўваць матэрыялы часопіса «Диалог», матэрыялы штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў «Домой», а таксама дапаможнік «Воспитание в замещающей семье» (аўтары В.В. Мартынава, А.М. Алтынцава, Т.А. Пімкова, Ю.А. Маскалевіч), у якім прадстаўлены тэарэтычныя асновы выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; раскрыты асаблівасці, метады выхавання ў замяшчальных сем’ях; апісаны педагагічныя ўмовы суправаджэння дзяцей-сірот у самастойным жыцці; прадстаўлены метадычныя матэрыялы па суправаджэнні замяшчальнай сям’і, прафілактыцы прафесійнага выгарання замяшчальных бацькоў.

Адной з прыярытэтных педагагічных задач, ад вырашэння якой залежыць не толькі дабрабыт будучых сем’яў у нашай краіне, але і грамадства ў цэлым, з’яўляецца падрыхтоўка навучэнцаў да сямейнага жыцця. Важным аспектам арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі па фарміраванні ў навучэнцаў сямейных каштоўнасцей і падрыхтоўцы іх да сямейнага жыцця з’яўляецца выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў «Асновы сямейнага жыцця» для IX–XI класаў устаноў адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.11.2018 № 112).

Арганізацыя дзейнасці спецыялістаў СППС

Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца ва ўстанове адукацыі ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 116. Дзейнасць СППС каардынуецца сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі (далей – СПЦ).

Прыярытэтнымі задачамі работы педагогаў-псіхолагаў і педагогаў сацыяльных устаноў адукацыі з’яўляюцца захаванне і ўмацаванне псіхалагічнага здароўя суб’ектаў адукацыйнага працэсу. У 2019/2020 навучальным годзе дзейнасць спецыялістаў СППС павінна быць накіравана на стварэнне атмасферы нецярпімасці да ўсіх праяў жорсткасці і гвалту ў адносінах да дзяцей, на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы непаўналетняга і міжасабовых адносінах.

Важным аспектам у сучасных умовах з’яўляецца навучанне непаўналетніх, законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў навыкам бесканфліктныхзносін, метадам вырашэння канфліктаў з выкарыстаннем медыятыўных ці аднаўленчых тэхналогій.

Зыходзячы з сумесна вырашаных праблем, неабходна выкарыстоўваць розныя формы сумеснай работы спецыялістаў СППС. Гэта могуць быць: кансультацыі, якія праводзяцца на падставе даных сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дыягностыкі як асобных навучэнцаў, так і класа; правядзенне псіхолага-педагагічных практыкумаў з дзецьмі і іх бацькамі з абмеркаваннем пытанняў маральнага развіцця дзяцей, адхіленняў у паводзінах, іх прычын, шляхоў пераадолення, спосабаў карэкцыі; сумесныя семінары для навучэнцаў, бацькоў, педагогаў школы, бацькоўскія сходы; наведванне педагогам сацыяльным і педагогам-псіхолагам вучэбных заняткаў з наступным калектыўным аналізам інфармацыі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў для навучэнцаў і г.д.

У працэсе ажыццяўлення сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі навучэнцам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, у новым навучальным годзе актуальнай з’яўляецца больш эфектыўная арганізацыя дзейнасці спецыялістаў СППС на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі і рэабілітацыі.

Звяртаем увагу, што з 1 верасня 2019 года Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі, створаны на базе Інстытута псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (загад Міністра адукацыі ад 11.03.2019 № 155), забяспечыць практычнае аказанне псіхалагічнай дапамогі законным прадстаўнікам непаўналетніх і педагагічным работнікам сістэмы адукацыі.

Для павышэння эфектыўнасці работы ў гэтым напрамку прыняты адпаведныя нарматыўныя прававыя акты. У прыватнасці, у пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22 «Аб прызнанні дзяцей тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы» вызначаны крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча, пералічаны ўсе суб’екты прафілактыкі сямейнага недабрабыту і іх кампетэнцыі, а таксама вызначаны парадак правядзення сацыяльнага расследавання і разгляду яго вынікаў для аказання комплекснай дапамогі сям’і, накіраванай на практычнуюліквідацыю прычын недабрабыту.

У пастанове Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 7/5/13 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры выяўленні фактараў рызыкі суіцыдальных дзеянняў у непаўналетніх» дэталёва выкладзены фактары рызыкі суіцыдальных паводзін, якія падлягаюць выяўленню ў непаўналетніх, а таксама вызначаны механізм дзейнасці работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ва ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх.

Міністэрствам адукацыі ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» і павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі пры арганізацыі і правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы ў адносінах да непаўналетніх распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі (дадатак да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2018 № 05-01-21/6205/дс/).

У гэтым дакуменце вызначаны парадак арганізацыі і правядзення індывідуальнай прафілактычнай работы ў адносінах да непаўналетніх ва ўстановах адукацыі, звяртаецца асаблівая ўвага на тое, што работа з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) павінна праводзіцца ў цеснай узаемасувязі ўстановы адукацыі і СПЦ з прымяненнем разнастайных формаў і метадаў работы, з прыцягненнем, у выпадку неабходнасці, спецыялістаў іншых ведамстваў. Таксама падкрэсліваецца, што СПЦ пры атрыманні запыту ад установы адукацыі варта арганізоўваць работу з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетняга, накіраваную на фарміраванне ў сем’ях станоўчага маральна-псіхалагічнага клімату, максімальна спрыяльнага гарманічнаму развіццю непаўналетняга і карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх узаемаадносін.

Спецыялістам СППС неабходна прыняць актыўны ўдзел у сістэме міжведамаснай работы па аказанні комплекснай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйна-асветніцкай падтрымкі законным прадстаўнікам навучэнцаў. Важна не толькі вучыць бацькоў бачыць у паводзінах дзіцяці прыметы і рызыкі, што насцярожваюць, але і арганізаваць работу з імі на аснове даверу, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення.

Міністэрствам адукацыі праводзіцца пастаянная работа па забеспячэнні заканадаўчага рэгулявання і метадычнага забеспячэння дзейнасці ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўсіх аспектах аказання эфектыўнай сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі. Практычная рэалізацыя абноўленых патрабаванняў Міністэрства адукацыі залежыць ад якасці выканання спецыялістамі СППС сваіх функцыянальных абавязкаў, стараннага і адказнага падбору кіраўнікамі ўстаноў адукацыі кадраў, эфектыўнага навукова-метадычнага суправаджэння дзейнасці спецыялістаў указаных катэгорый.

На нацыянальным адукацыйным партале размешчаны нарматыўныя прававыя дакументы, інструктыўна-метадычныя пісьмы і метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі, якія рэгламентуюць дзейнасць СППС, дапаможнікі, артыкулы па актуальных пытаннях выхавання http://www.adu.by /Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўстановы адукацыі.

На інтэрнэт-сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» створаны рэсурс для ажыццяўлення метадычнага суправаджэння дзейнасці спецыялістаў СППС. У раздзеле «У дапамогу педагогу і метадысту» размешчаны неабходныя метадычныя матэрыялы па арганізацыі работы СППС устаноў адукацыі http://academy.edu.by/component/content/article/2110.html.

Класны кіраўнік у сістэме работы
ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі

У арганізацыі школьнай жыццядзейнасці вучняў немалаважную ролю адыгрывае настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка. Змест выхавання ў класе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмна-плануючай дакументацыяй выхавання, праграмамі выхавання, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пры арганізацыі работы класнага кіраўніка неабходна кіравацца рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і пазбягаць дадатковага дакументаабароту. Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 164 «Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэнні практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый», метадычныя матэрыялы для арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў (класных і інфармацыйных гадзін і інш.) не ўваходзяць у пералік дакументаў, абавязковых для вядзення (https://edu.gov.by/sistema-obrazo vaniya / glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya / srenee-obr / normativnye-pravovye-dokumenty / postanovleniya /).

Асноўныя патрабаванні да работы класнага кіраўніка адлюстраваны ў абноўленым інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі класнага кіраўніцтва (дадатак 3).

Актуальным у дзейнасці класнага кіраўніка ў новым навучальным годзе застаецца вывучэнне асаблівасцей сямейнага выхавання навучэнцаў, правядзенне работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з навучэнцамі, якія маюць патрэбу ў індывідуальнай прафілактычнай рабоце; аказанне ім дзейснай падтрымкі ў цесным узаемадзеянні са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстановы адукацыі, СПЦ, інспектарам па справах непаўналетніх, спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя і інш. У зносінах класных кіраўнікоў з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі ўсё большае развіццё атрымлівае ўнутрысеткавае ўзаемадзеянне на аснове пазітыўнага дыялогу. Не страчвае сваёй значнасці праблема фарміравання інфармацыйнай культуры і бяспекі падрастаючага пакалення.

Для паспяховага выканання сваіх абавязкаў класнаму кіраўніку варта рэгулярна павышаць сваю кваліфікацыю, пастаянна ўдасканальваць прафесійнае майстэрства праз вывучэнне вучэбна-метадычнай літаратуры, актыўны ўдзел у вучэбна-метадычных аб’яднаннях, педагагічных саветах, нарадах, семінарах, канферэнцыях і іншых мерапрыемствах, публікаваць свой вопыт у СМІ, навукова-метадычных выданнях, размяшчаць на інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі.

У 2018 годзе па заданні Міністэрства адукацыі была выканана навукова-даследчая работа, у выніку якой быў распрацаваны метадычны інструментарый класнага кіраўніка па рэалізацыі Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, рыхтуецца да выдання дапаможнік па гэтай тэме.

Удасканаленне работы ў шосты школьны дзень

У 2019/2020 навучальным годзе неабходна актывізаваць работу па змястоўным напаўненні шостага школьнага дня, улічваць спецыфіку работы кожнай канкрэтнайустановы адукацыі, інтарэсы, патрэбы і запыты навучэнцаў, пажаданні законных прадстаўнікоў, магчымасці педагагічнага калектыву. Варта забяспечыць рэалізацыю новых падыходаў пры правядзенні спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Пры іх правядзенні варта ўлічваць узрост навучэнцаў, наяўнасць спартыўных збудаванняў, абсталявання і інвентара.

Асаблівасцю арганізацыі шостага школьнага дня па-ранейшаму з’яўляецца працоўнае выхаванне і прафарыентацыйная работа ў актыўным супрацоўніцтве з усімі зацікаўленымі (гл. раздзел «Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя»).

Кансультацыйная дзейнасць настаўнікаў-прадметнікаў, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў у рамках дэкады па вучэбных прадметах, навукова-практычных канферэнцый, інтэлектуальных конкурсаў і інш. можа ажыццяўляцца за кошт стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў.

Неабходна пашыраць партнёрскія адносіны з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у тым ліку ў сельскіх раёнах, забяспечыць падвоз навучэнцаў. Метадычныя рэкамендацыі «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў 2019/2020 навучальным годзе: актуальныя змястоўныя і арганізацыйныя аспекты» змешчаны ў дадатку 4.

Работа спецыялістаў СППС арганізуецца па загадзя складзеным графіку, у першую чаргу з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, якія выхоўвюцца ў замяшчальных сем’ях (гл. раздзел «Арганізацыя дзейнасці спецыялістаў СППС»).

Павінна быць максімальна ўцягнутая ў арганізацыю шостага школьнага дня бацькоўская грамадскасць. Варта больш актыўна прыцягваць законных прадстаўнікоў да правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, неабходна прадоўжыць правядзенне «бацькоўскіх універсітэтаў», «школы маладых бацькоў» і інш.

Пільная ўвага павінна быць нададзена арганізацыі аб’яднанняў па інтарэсах, правядзенню факультатыўных заняткаў для вучняў па вучэбных прадметах і факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці.

На інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі варта штотыдзень абнаўляць інфармацыю ў рубрыцы «Шосты школьны дзень», размяшчаць анонсы значных мерапрыемстваў, інфармацыю аб праведзеных выхаваўчых мерапрыемствах. Недапускаецца наяўнасць неактуальнай інфармацыі, адсутнасць плана работы ў шосты школьны дзень, планаў, графікаў работы спартзалаў, трэнажорных залаў, басейнаў, раскладаўработы аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Органы кіравання адукацыяй ва ўстаноўленым парадку павінны ажыццяўляць маніторынг арганізацыі шостага школьнага дня ва ўстановах адукацыі, вызначаць дзейсныя меры па яго ўдасканаленні з улікам выяўленых недахопаў у яго арганізацыі і зместавым напаўненні на падставе патрабаванняў нарматыўных дакументаў і метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаных на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Шосты школьны дзень».

Эфектыўнасць рэгіянальных мадэлей работы ўстаноў адукацыі будзе ацэнена ў ходзе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў кастрычніку 2019 года. Палажэнне аб правядзенні конкурсу змешчана ў дадатку 5.

Выхаванне навучэнцаў, стварэнне аптымальных умоў для гарманічнага развіцця асобы падрастаючага пакалення ўваходзіць у лік асноўных задач дзейнасці ўстаноў адукацыі. Ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі патрабуе пастаяннай увагі і сістэмнага падыходу.

Перад пачаткам новага навучальнага года педагагічным калектывам устаноў адукацыі, органам кіравання адукацыяй неабходна яшчэ раз прааналізаваць вынікі выканання мерапрыемстваў Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, абласных і раённых (гарадскіх) комплексных праграм выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, праграм выхавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, планаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў мінулым навучальным годзе і з улікам палажэнняў гэтага інструктыўна-метадычнага пісьма вызначыць канкрэтныя напрамкі работы на новы навучальны год.